Home
entries friends calendar user info Беларуская Масква Previous Previous
Jan

Рэклама

Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Пабачыў учора файны фільм "Разам" пра шведскую маладьзь і не толькі.
Вельмі парадавала добрае пачуцьцё гумару рэжысора, які дасканала перадаў, як самія вобразы бунтарскай моладьзі канца эпохі Франко, бо фільм пачынаецца з навіны аб смерці Франка, якую моладьзь, што жыве ў камуністычнай талацэ ў Стакгольме, так і камічнасьць, часам тых сытуацый, якія ўзьнікаюць на фоне радыкальнасьці і беспрынцыпнасьці маладых людзей, а ўвогуле фільм канешне не пра гэта, а пра тое, што кім бы мы не былі, мы нікуды не падзенемся і не абстрагуемся ад так званай "бытавухі" і чадавечнасьці)
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Сёньня катаючыся на кані, зразумеў, навошта патрэбны стрэмена, бо калі мая Партыда нечага спужалася і імгненна рванула галопам, пры гэтым разьвінуўшысь на 180 градусаў, толькі дзякуючы таму што стрэмена былім там дзе ім належыць быць, то бок на насках, я утрымаўся на кані. А ўвогуле конныя прагулкі гэта файна, а хто яшчэ ня ведае на колькі гэта файна, раю паспрабаваць)
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Заўтра першы раз у жыцьці буду сьведкам на вясельлі, і хаця не аматар падобнага афіцыёзу, пыр думках аб заўтрышнім дне адчуецца амаль што дзіцячае чаканьне чагосьці новага і цікавага, ледзьве не цуда)
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
зьбіраюся на выходных быць у Маскве, хто жадае сустрэцца адпішыцеся) дарэчы мой стары нумар усё яшчэ працуе
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру

Нарэшце адбыўся канцэрт Vinsent у Рэчыцэ. Шмат было гемарою з арганізацыяй гэтага мерапрыемства, бо першапачаткова канцэрт мусіў адбыцца ў амфітэатры, на беразе Дняпра напрыканцы жніўня. Пасьля яго некалькі разоў пераносілі, вырашылі правесьці ў Палацы культуры(ГДК), але потым ўвогуле ў аддьзеле культуры мне паведамілі, што на верасень і кастрычнік ў ГДК усё ужо распісана, і лепей перанесьці на вясну. Пасьля маёй спробы запярэчыць, мне растлумачылі, што выканаўца гэты небюясьпечны, што напэўна ён маладафронтавец, хаця што да чаго я так і не зразумеў. Пасьля адмовілі ўсе іншыя поляцоўкі, а калі я зрэшты дамовіўся з адной установай, то даведаўся што літаральна праз тыдзень ў ГДК мае адбыцца хіп-хоп фестываль...
Дарэчы тут Вінсэнт напісаў крыху пра канцэрт
http://vinsent.org/2009/10/20/vinsent-pra-kancert-u-rechycy/
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Хутка зьбіраюсь у Грузію, можа хто параіць, што варта абавязкова наведаць у самім Тбілісі і якія хто ўвогуле ведае ў Грузіі цікавыя гарады і мясьціны?
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
пашанцiла паудзельнiчаць у парграмме "Дыялог памiж суседзямi 2.0", вырашыу выкласьць некалькi фотаздымкау з паездкi у Чарнобыль, глядзiце пад катам


фотаздымкi )
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру

Набываем беларускае! але ж памятаем, што празмернае ужываньненя алкаголю шкодзiць здароўю) http://nn.by/index.php?c=ar&i=22619
дарэчы быў прыемна зьдзiўлены, калi пабачыў у "Кароне" гарэлку "Кастусь" з бел-чырвонай вокладкай, таксама з цiкавасьцю даведаўся, што гарэлка "Генерал", вытворчасьцi БелПІ прысьвечана выдатнаму веларускаму генералу Тадэвушу Касьцюшка. Жыхарам Менска, напэўна, гэта й так усё даўна вядома, а вось маiм маскоўскiм камрадам i трэзьвеньнiкам iнфармацый перад сьвятамi будзе карыснай ;)
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Пасьля доўгага перапынку вырашыў усё ж такi аднавiць традыцыю захламленьня гэтага iнтэрнэт-вынаходнiцтва сваемi нiкому не патрэбнымI разважаньнямi i каментарамi)
profile
Jan
User: [info]yan16
Name: Jan
calendar
Back Ліс 2009
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
page summary
tags

Рэклама

Наладка